Один раз в два года Речицкий ГДК открывает двери для талантливых людей, которые соревнуются в номинациях “Чтец” и “Актёрская песня”. В этом году конкурс был особенный, т.к. проходил в 110 годовщину со дня рождения земляка, замечательного актёра – Е.З. Копеляна.
Жюри оценивали участников не только за исполнение произведения, но также за костюмы и артистичность. Конкурс собрал 30 участников. Тридцать талантливых и достойных исполнителей, среди которых были и наши ребята: Светлана Каленчукова и Николай Камыш.
В номинации “Чтец” дуэт заняли третье призовое место с авторским стихотворением Светланы Каленчуковой “С
Светлана и Николай поразили всех не только своей артистичностью, но и исполнением, подбором костюмов. Присутствующие в зале, как-бы прожили с ними этот миг стихотворной жизни.
Вашему вниманию стихотворение”С
Ён:
Заходні пажар дагарэў за акном: захмялеў ад глытка цішыні.
У куфлі хрустальныя з белым віном
Поўня ўпала з начной вышыні…
Пяшчотнай усмешкай крануўшы душу,
Ап’яніў твой блакітны пагляд.
Нічога не кажаш і я не кажу –
Ноч вяршыла над намі абрад.
Нас вабіла поўня: бліжэй і бліжэй
Да сузор’яў – агнёў залатых…
І я дакрануўся да любых вачэй,
І да шчок, і да вуснаў тваіх…
Яна:
На твой пацалунак хацелася мне
Адгукацца істотаю ўсёй.
Шаптаць і маліць:
– Ну, цалуй жа мацней.
Мне хацелася дыхаць табой.
Хацелася вельмі ў абдымках тваіх растварыцца і проста кахаць.
Світанак, заход на далонях сваіх,
Мой каханы, табе аддаваць.
Да дна і да кроплі жадання глыток
Выпіць, Выпіць бы мне…
Ды спытаць:
– О, міласны Божа, скажы, як ён змог па вачах аб пачуццях чытаць.
Ён:
Успыхнулі зоркі чароўным агнём –
Ад сузор’я мігаючы бляск.
Шлях Млечны…
Па ім удваіх мы ідзём –
Боскі мост разгарнуўся для нас.
Імгненне адно і адзін толькі крок…
Нас, прытулак кахання, прымай.
Пульсуе і страхам, і слодыччу кроў –
Неба шэпча:
– Кахай жа, кахай.
Зрабілася згодлівым цела ў руках…
Закружылася раптам Зямля –
Маўчаннем чыталася ў нашых вачах:
– Толькі неба і мы: ты і я.
Яна:
Па зоркавым небе рука да рукі
Поўня нас за сабой павяла
На сёмае неба адкрыла шляхі, запыталася ціха яна:
– Усюды, ва ўсім назаўжды?
– Назаўжды –
Адгукнуліся сэрцайкі ў такт.
I зорачкі ўслед прашапталі:
– Заўжды,будзе так, будзе так,будзе так.
На нашых далонях – тваіх і маіх
Ад сузор’я кахання ключы.
І стукае сэрца адно на дваіх:
гэта мы,гэта мы, гэта мы.
Поздравляем победителей с заслуженным и достойным выступлением.