Welcome to Гомельская областная организация общественное объединение "Белорусское товарищество инвалидов по зрению"   Нажмите, чтобы прослушать выделенный текст! Welcome to Гомельская областная организация общественное объединение "Белорусское товарищество инвалидов по зрению"

Шоргат касцюмаў, гукі крокаў – для большасці гледачоў гэтыя элементы пастаноўкі танца мала прыкметныя, але для некаторых удзельнікаў нумара яны маюць вялікі сэнс. Дзякуючы ім Вольга і Ігар арыентуюцца на сцэне, разумеючы, дзе знаходзяцца партнёры.

Так, на мінулым тыдні, ў рамках сацыяльнай рэабілітацыі асоб з інваліднасцю па зроку ў Цэнтры інклюзіўнай культуры г.Гомеля на справаздачным канцэрце адбылася прэм’ера нумара «Казка» ад інклюзіўнай групы, студыі танца Tardis пры ўдзеле людзей з інваліднасцю па зроку Вольгі Каток і Ігара Еўдачэнка.

У элементах пастаноўкі прысутнічалі жэставыя рухі, якія дэманстравалі Вольга і Ігар. Нумар быў разлічаны не толькі на тое, што б яго ўбачылі людзі з інваліднасцю па слыху. Вялікая ўвага надавалася ўзаемадзеянню і гаворке за сцэнай, каб слабавідушчы глядач мог зразумець па голасе, што адбываецца.

Прэм’ера танцавальнага нумара “Казка” прайшла ў рамках падтрымкі інклюзіўных артыстаў і танцавальнага фонду, дзейнасць якога накіравана на падтрымку людзей з інваліднасцю, якія спрабуюць стварыць сувязь паміж імі і грамадствам, а таксама раскрыць свае здольнасці да творчасці.

https://vk.com/video-129142308_456239084

от gomelobl

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Нажмите, чтобы прослушать выделенный текст!