7 верасня 2018 на базе УП «Светлатэхніка» адбылася творчая сустрэча невідушчага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Дар’і Дарошка з гомельскімі членамі БелТІЗ.
Ініцыятарам стала Гомельская гарадская арганізацыя БелТІЗ.
Дар’я Дарошка з’яўляецца лаурэатам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсаў і прэмій, аўтаркай кніг «Не наступайте птице на крыло», «В Начале», «Маяк», «Птицы сновидений», «Альтанка».
Мерапрыемства вяла Наталля Леанідаўна Лібедзька — старшыня гарадской арганізацыі..
Дар’я Дарошка распавяла слухачам пра свае нядаўнія творчыя поспехі, адказвала на разнастайныя пытанні і, вядома, чытала вершы: «Патрэбы», «Каханне, гэта чай з лімонам…» (Дарэчы, чай з рознымі прысмакамі таксама прысутнічалі на імпрэзе і дапамагалі стварыць атмасферу шчырасці і цяплыні), «Осенняя тишина», «Рождение поэта», «Бунтарка» і іншыя. Слухачы сустракалі іх са шчырай цікавасцю і апладысментамі.
Пасля Дар’я правяла майстар-клас, цягам якога слушныя творчыя парады атрымалі Алена Ізбіцкая і Генадзь Шапавалаў.
Кранальны верш пра маці прачытаў Уладзімір Дарнапых. Прагучалі таксама аўтарскія вершы ў выкананні Зінаіды Дземідзенка.
Падчас музычнай паузы прагучалі песні ў выкананні члена праўлення гарадской арганізацыі Аллы Дайнека і Аляксандра Шапавалава.
Мерапрыемства двума вершамі закругліў нейкі Уладзімір Чараухін, інструктар-метадыст па сацыяльна-працоўнай рэабілітацыі і паэт па сумяшчальніцтве.
Праўленне ГГПА ГА “БелТІЗ” выказвае словы падзякі невідушчым паэтам за творчую сустрэчу.