Welcome to Гомельская областная организация общественное объединение "Белорусское товарищество инвалидов по зрению"   Нажмите, чтобы прослушать выделенный текст! Welcome to Гомельская областная организация общественное объединение "Белорусское товарищество инвалидов по зрению"

У Гомелі і Добрушы з 1 па 4 верасня адбылося два мерапрыемствы, якія зліліся ў адно доўгае свята: 17-ы міжнародны фестываль “Славянскія літаратурныя дажынкі”, які з’яўляецца візітоўкай Гомельшчыны і 29-ы Дзень беларускага пісьменства.
1 верасня на сцэне Гомельскага гарадскога цэнтра культуры, на ўрачыстым адкрыцці “Славянскіх літаратурных дажынак – 2022”, адбылося ўзнагароджванне фіналістаў паэтычнага конкурса “Город, который мне дорог”, прысвечанага 880-годдзю горада Гомеля. Паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама член Гомельскай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” Таццяна Чараухіна, якая друкуецца пад творчым псеўданімам Дар’я Дарошка, атрымала з рук старшыні абласнога аддзялення Уладзіміра Гаўрыловіча дыплом за першае месца. Гэты год аказаўся для Таццяны ўрадлівым: яна таксама стала адным з лаурэатаў конкурса гумару ім. В.Ю.Ткачова і фіналістам адкрытага літаратурнага конкурса, прысвечанага ХХIX Дню беларускага пісьменства “Наш Добруш – душы бясцэнны скарб”.

На гэтым жа мерапрыемстве таксама ўзнагароджвалі пераможцаў першага міжнароднага конкурса перакладаў “Сожскія берагі сяброўства”, прысвечанага XXIX Дню беларускага пісьменства, 140-годдзю народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, 130-годдзю Марыны Цвятаевай паэт, перакладчык, член Гомельскай абласной арганізацыі Уладзімір Чараухін атрымаў гран-пры за пераклад верша Цвятаевай “Мне ўцешна, што вы хворыя не мной” на беларускую мову.


Шчыра віншуем Дар’ю і Уладзіміра з высокімі дасягненнямі!

от gomelobl

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Нажмите, чтобы прослушать выделенный текст!