Welcome to Гомельская областная организация общественного объединения «Белорусское˙товарищество˙инвалидов˙по˙зрению»   Нажмите, чтобы прослушать выделенный текст! Welcome to Гомельская областная организация общественного объединения «Белорусское˙товарищество˙инвалидов˙по˙зрению»

Абласны iнтэрнэт-конкурс «Знаўцы роднай мовы»

29 кастрычніка ў Гомелі прайшоў абласны iнтэрнэт-конкурс “Знаўцы роднай мовы” сярод людзей з інваліднасцю па зроку.

У конкурсе прынялі ўдзел 20 членаў таварыства з 10 гарадоў Гомельскай вобласці .

Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнікі дзяліліся на 3 катэгорыі з улікам ступені страты зроку:

  • першая катэгорыя ўдзельнікаў (B1) – людзі з інваліднасцю па зроку, якія не выкарыстоўваюць зрок у сваёй жыццядзейнасці – да 25 хвілін на адказы на пытанні;
  • другая катэгорыя ўдзельнікаў (B2) – людзі з інваліднасцю па зроку, якія выкарыстоўваюць рэшткавы зрок у сваёй жыццядзейнасці – да 20 хвілін на адказы на пытанні;
  • трэцяя катэгорыя ўдзельнікаў (В3)– людзі з інваліднасцю па зроку 2 групы, якія выкарыстоўваюць рэшткавы зрок у сваёй жыццядзейнасці да 15 хвілін.
  • У задачы канкурсанта ўваходзілі не толькі падаць заяўку. Але і самастойна зарэгістравацца ў Google Форме, азнаёміцца з заданнем і ўсёй неабходнай інфармацыяй. Інтэрнэт заданні накіроўваліся на працягу 10 хвілін да пачатак конкурсу на электронную пошту ўдзельніка.

Кожнаму ўдзельніку патрабавалася адказаць на 25 пытанняў / 45 балаў (на кожнае пытанне давалася тры адказы, з якіх адзін быў толькі правільны).

Балы залежалі ад складанасці пытання.

У ходзе падабраных пытанняў, канкурсантам трэба было прадэманстраваць свае веды ў галіне не толькі беларускай мовы, але і веды литералы, пэўных значных дат для Беларусі.

Конкурс ацэньвала віртуальнае журы ў балах.

У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік змог азнаёміцца са сваім вынікам. Пераможцамі конкурсу сталі:

  • у катэгорыі В1-Дзмітрый Герашчанка, Гомель – 39 балаў з 45;
  • у катэгорыі В2-Мікалай Арбузаў, Рэчыца – 29 балаў з 45;
  •  катэгорыі В3-Ганна Нікіценка, Мазыр – 38 балаў з 45.

На ўсім этапе конкурсу, усе ўдзельнікі паказалі добры ўзровень рэабілітаванасці, камп’ютарнай пісьменнасці і веды беларускай мовы, годна справіліся з усімі конкурснымі заданнямі.

Пераможцы інтэрнэт-конкурсу будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад Гомельскай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ”.

Падвядзенне вынікаў конкурсу і парадак узнагароджання будзе паведамлена ў афіцыйных крыніцах Гомельскай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” дадаткова. Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў конкурсу, жадаем ў далейшым удасканальваць свае веды ў галіне беларускай мовы, камп’ютэрнай пісьменнасці з выкарыстання сучаснай электроннай інфраструктуры без старонняй дапамогі.

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Нажмите, чтобы прослушать выделенный текст!